"Савецкая Беларусь"
А Беларусь бязбожніцаю стала
Цяпер яна зрабілась будаўніцай
Няхай наш сьцяг спрабуе зьдзерці з месца
Цьвіце, расьце партыйкай маладой
Глядзіць у доль – ў Эўропу капітала,
Трасе сярпом і молатам з гразьбой
Куе свой лёс, будуе новы быт.
Усюль кіпіць магутная крыніца,
Ніводны кут у краі не забыт.
Ганебны пан, сусьветны капітал:
Тады мы ўсе – чырвоныя армейцы
Тады мы ўсе – чырвоны страшны шквал.
Гэты верш класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча
Плаўніка, 1886-1941) ўзяты з: Сьцепановіч Хв. М., Кабакоў Н.І. Рабочая кніга па беларускай мове. Менск, 1932.
Выкарыстоўвалася ў якасці падручніка для вячэрніх школ дарослых і рабочай моладзі, для гурткоў яўрэйскіх рабочых і самаадукацыі.