Янка Купала

"Жыды"

Жыды! "Хрыстапрадаўцы i прыблуды"!
О, слава вам, усебеларускiя Жыды!
Я веру вам, хоць чорнай граззю ўсюды
Плюе вам цар i раб, стары i малады.

Нявольникi вы сёння з намi разам
На беларускай змучанай зямлi,
Дзе чорны здзек, пасвенчаны абразам,
Гняце нас разам, як звяр'ё, у крутой пятлi.

Вы ўскрэснеце, Жыды, услед за Беларусяй -
Сцяг ваш i нашая паходня будуць жыць,
Хоць наш магiльник кветкай апрануўся,
Хоць згубны мор над намi гiбеляй ляжыць!

Калi ў Гiшпаньi ўзбунтаваны людзi
З сваёй краiны выгналi вас напасмех,
На беларускiм полi вашы грудзi
Навек знайшлi дняванне, страву i начлег.

Шлi днi. I вас у ланцугi скавалi
Бязбожны каралi i дэспаты-цары.
Адны вас Беларусы шанавалi,
Як блiзкiх родных - да святлейшае пары.

Масква й Варшава аплюлi вам iмя
I ў дзiкай чэрнi нянавiсць збудзiлi к вам,
А Беларусь пад крыллямi сваiмi
Вас грэла й вашым нянькаю была дзiцям.

Пасля, Жыды, вы зрэклiся народу,
Якi вам шчодра даў багацце i прыпын,
Пайшлi прыдбаць сабе вы чэсць, выгоду
Да сiльных тых, хто даў вам вiсельню i чын!

Раскiданыя гiбнуць па усiм свеце,
Вы Мэсыi чакаеце, яшчэ, Жыды, -
Тэй Мэсыi ждуць Беларусi дзецi
I з вамi пойдуць, як вы з намi, усе тады.

Ваш ясны светач там, дзе Палестына,
Наш ясны светач - Мацi-Беларусь адна;
Спадзе ланцуг наш у сляпым загiну,
Спадзе ланцуг наш i ззяе ўсiм вясна!

Цяпер за вамi слова ў буру гэту:
Пайсцi цi не з народам нашым да святла?
Пара, Жыды, паны ўсёга свету
Сплацiцi доўг, якi вам Беларусь дала!

1919 г.

Верш "Жыды" частка той, незнаёмай шырокаму чытачу спадчыны славутага беларускага паэта Янкi Купалы  (Iвана Дамiнiкавiча Луцэвiча) (1882-1942). Зразумела, што гэты верш, як i многiя iншыя творы Купалы у савецкi час так i не быў надрукаваны. Купала пiсаў верш "Жыды" у вельмi цяжкiя, складаныя i пакутливыя для Беларусi часы. Нават, iснаванне краiны ставiлася ў тыя часы пад пытанне. I вось у такi момант Янка Купала, аўтар сапраўднага гiмна Беларусi   i   беларусам - "А хто там iдзе?" звярнуўся да "яўрэйскага пытання". Абавязкова трэба адзначыць, што слова "Жыды", якое ўжывае Купала не мае абразлiвага значэння.
Глыбокiя, фiласоўскiя радкi гэтага верша безумоўна павiнны заняць пачэснае месца ў лiтаратурнай спадчыне беларускага песняра.