Гершка Ляйбовіч (1700-1770), гравёр. Працаваў у Нясвіжы. Удзельнічаў у стварэнні (не пазней 1757) альбома гравюр на медзі “Выявы сям’і Радзівілаў...”, выдадзенага ў Нясвіжы. Ляйбовіч, які лічыцца аўтарам яшчэ 87 партрэтаў, створаных на аснове іншых жывапісных арыгіналаў, працаваў у нясвіжскай друкарні Радзівілаў, дзе гравіраваў загаловачныя лісты кніг, карты, экслібрысы.

Г. Ляйбовіч. Заснавальнік знакамітага роду - Войцундус I Хрысціян, празваны Радзівілам. Гравюра на медзі, 50-я гады XVIII стагоддзя.