"Ганьба праклятаму царызму, якi мучыў i прасьледвау яўрэяў! Ганьба тым, хто сее зьненавiсць да другiх нацый! Няхай жыве братняе давер'е i баявы саюз усiх нацый у барацьбе за незрынцьце капiталу".

Это - отрывок "са спецыяльнай прамовы таварыша Ленiна, напiсанай для запiсi на грамафоннай плiтцы". (Источник: Л. Лядаў "Аб варожасцi да яўрэяў". Выдавецтва ЦК ЛКСМБ "Чырвоная Змена", Менск, 1928. C.41.)

Вашему вниманию предлагается весь текст выступления В. И. Ленина:

Пра пагромнае цiкаванне яўрэяў

Прамова тав. Ленiна, што была сказана ў Цэнтрадруку грамафоннага запicу

        Антысэмiтызмам называецца распаўсюджаньне варожасьцi да яўрэяў. Калi праклятая царская манархiя дажывала свой апошнi час, яна старалася нацкаваць цёмных рабочых i сялян на яўрэяў. Царская палiцыя у саюзе з абшарнiкамi i капiталiстымi ладзiла яўрэйския пагромы. Нянавiсьць змучаных бядотаю рабочых i сялян абшарнiкi-эксплёататары iмкнулicя накiраваць на яўрэяў. I ў iншых краiнах даводзiлася бачыць часта, што капiталiстыя распальваюць варожасць да яўрэяў, каб закрыць вочы рабочага, адцягнуць яго зiрк ад сапраўднага ворага працоўных, ад капiталу. Варожасць да яўрэяў трымаецца трывала толькi там, дзе кабала абшарнiкаў и капiталiстых стварыла беспрасьветную цемру для рабочых i сялян. Толькi зусiм цёмныя забiтыя людзi могуць верыць хлусьнi i паклёпу, распаўсюджанаму супроць яўрэяў. Гэта рэшткi старога прыгоннага часу, калi папы прымушалi палiць рэзьнiкау на вогнiшчах, калi iснавала няволя сялян, калi народ быў прыдушаны i безгалосны. Гэтая старая прыгоньнiцкая цемра праходзiць. Народ пачынае бачыць.
        Не яўрэi - ворагi працоуных. Ворагi працоўных - капiталiстыя ўсiх краiн. Сярод яўрэяў ёсць рабочыя, працаунiкi - iх большасць. Яны - нашы браты па прыгнечаньню капiталам, нашыя таварышы па змаганьню за соцыялiзм. Сярод яўрэяў ёсць кулакi, эксплёататары, капiталiстыя; як сярод усiх нас, капiталiстыя iмкнуцца распалiць варожасць памiж рабочымi рознай веры, рознай нацыi, рознай расы (на розьнi рабочых трымаецца сiла i ўлада капiталу). Багатыя яўрэi, як i багатыя расiйцы, як i багацеi усiх краiн, у саюзе адзiн з аднiм, уцiскаюць, прыгнятаюць, разлучаюць рабочых.
        Ганьба праклятаму царызму, якi мучыў i прасьледвау яўрэяў! Ганьба тым, хто сее варожасць да яўрэяў, хто сее нянавiсць да другiх нацый! Хай жыве братэрскае давер'е i баявая злучнасць усiх нацый у змаганьнi за нiзрынуцьце капiталу!"