А хто там iдзе?
А хто
там iдзе, а хто там iдзе
Ў
агромнiстай такой грамадзе?
--Беларусы
А што
яны нясуць на худых плячах,
На
руках у крывi, на нагах у лапцях?
--Сваю
крыўду.
А куды
ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А
куды ж нясуць напаказ сваю?
--На
свет цэлы.
А хто
гэта iх, не адзiн мiльён,
Крыўду
несць наўчыу, разбудзiў iх сон?
--Бяда,
гора.
А чаго
ж, чаго захацелась iм,
Пагарджаным
век, iм, сляпым, глухiм?
--Людзьмi
звацца.
1905-07 гг.