| Деревня Эрштермай
Реклама на beljews.info
"А вось яурэi, якiя яшчэ у раннi перыяд Вялiкага княства Лiтоускага
сталi сялiцца на яго тэрыторыi, не маюць у тапанiмii Беларусi нiводнай
назвы этнанiмiчнага паходжання. Гэта можна вытлумачыць тым, што для свайго
размяшчэння яны выбралi не пустэльныя месцы, дзе трэба было уласнымi рукамi
будаваць паселiшчы i атрымаць права даваць яму iмя самога прышлага народа,
а адразу па прыбыццi у чужы край iмкнулiся займець жытло ва ужо сфармiраваных
мястэчках i гарадах. У iх мiкратапанiмii яўрэйскi элемент ужо прысутнiчае
i гэта зусiм лагiчна, бо ў многiх пасяленнях такога тыпу на людзей даннай
нацыi даводзiлася больш за палову агульнай колькасцi насельнiцтва.
Хочацца звярнуць увагу на такi факт. Да 1968 г. у Жлобiнскiм
раёне захоўвалася назва населенага пункта, утворанага ад яўрэйскага
слова Эрштэрмай, што значыць Першы Май. Але паколькi з прычыны правядзення
у гады Вялiкай Айчыннай вайны палiтыкi фашысцкага генацыду у дачыненнi
да яўрэйскага насельнiцтва у памянёнай вёсцы, пасля выгнання акупантаў
яўрэi больш не пражывалi, мясцовыя улады пайшлi на яе перайменаванне. Новая
назва не зусiм удалая - Адраджэнне, бо у гэтай вёсцы так i не удалося адрадзiць
усё тое адметнае, што адрознiвала б яе ад суседнiх населеных пунктаў".
Крынiца: Лыч Л.М. "Назвы зямлi беларускай". Мн., 1994. С.38-39.
Вёска Эршэтэрмай была далёка не адзiным паселiшчам такога тыпу
на Беларусi. Беларускi паэт Сяргей Законнiкаў узгадвае успамiны сваёй мацi
("Вячэра пад райскiм дрэвам"// Полымя. 1992. №11. C.128). У даваенны
час на Ушаччыне (Вiцебская вобласць) iснавала вёска Слабада, большасць
жыхароў якой складалi яўрэi. Адпаведна, iснаваў у гэтых мясцiнах i калгас
"Ротэ фельд" ("Чырвонае поле"), старшынямi якога у розныя часы былi Цымкiн
i Коган. Прычым калгас быу даволi заможны. Сведчаннем таму той факт,
што мелася у калгасе свая ваўначоска. Пад час Вялiкай Айчыннай вайны яўрэйскае
насельнiцтва вёскi Слабада было знiшчана. Страцiў пасля вайны сваю назву
i калгас. Цяпер гэта стаў калгас iмя У.I. Ленiна.
Крынiца: Шур В. Некаторыя асаблiвасцi анамастычнай лексiкi беларускiх
яўрэяў//Беларусiка. Кн.4., Мн., 1995.
 |
 |
Другие статьи в этом разделе: |
Клеймо / 16.09.2002 -> Титульный лист петербуржского журнала "Еврейская жизнь" (№ 7 за июль 1905 года). Найден Александром Фридманом... [ дальше... ]
Книжный вандализм / 19.10.2002 -> Страница второго тома варшавского издания "Zydzi w Polsce odrodzonej" (1936). Найдена Александром Фридманом в... [ дальше... ]
Обращение 115 минчан / 03.12.2001 -> Президенту Союза
белорусских еврейских общественных объединений и общин Левину Леониду Менделевичу, Президенту Иудейского религиозного объединения в Республике Беларусь Дорну Юрию... [ дальше... ]
Печать / 25.10.2002 -> Так выглядела печать главной библиотеки Беларуси - Государственной Библиотеки БССР имени В.И. Ленина в 20-е годы... [ дальше... ]
Вялiкi Сейм 1788-92 гг. / 01.06.2000 -> Нiжэй гаворка пойдзе пра адну з самых знакамiтых падзей у гiсторыi Рэчы Паспалiтай - Сейм 1788-92 гадоў. Гэты была па сутнасцi апошняя спроба рэформ у краiне неўзброеным шляхам, была прынята першая ў Свеце канстытуцыя... [ дальше... ]
Реклама на beljews.info
|