На главную  Об авторе  Разделы сайтаСтатьи и публикации  Карта сайта 1999-2004, www.beljews.info

BelJews.info  


 

| Отзывы

Обсудить на форуме Распечатать URL страницы


Сайт недели на Jewish.ru: История евреев Беларуси

Сайт недели на Jewish.ru: История евреев Беларуси

      История евреев Беларуси – это один из самых подробных сайтов по истории евреев Беларуси, которые мне довелось видеть. На сайте представлено множество документов и статей, описывающих становление и развитие еврейской общины на протяжении многих веков.

      Евреи Белоруссии имеют уникальную историю и обширную культуру. Их небезосновательно можно назвать коренными жителями этого региона, ведь по определению ООН народ, проживший на определенной территории в течение 500 лет считается коренным. И хотя дата образования еврейской общины Белоруссии точно не установлена, в любом случае еврейская культура в пределах этих границ развивалась куда дольше пяти веков.

      Сайт, используя различные источники и документы, последовательно описывает проживание евреев на территории Белоруссии начиная с XIII века (тогда Беларусь была частью Великого княжества Литовского) и до XX века. На протяжении всего этого периода история евреев в отдельных странах кардинальным образом зависела от правителей государств, от их благосклонности.

      Евреям Беларуси с этим "подфартило" больше, нежели другим. Здесь еврейская община развивалась довольно стремительными темпами, что было обусловлено позитивным отношением со стороны верхушки власти. Среди евреев появились могущественные ростовщики, от которых порой зависели князья и короли.

      Кроме очерков о жизни евреев Белоруссии на сайте присутствуют и материалы об интересных исторических фактах и персоналиях. Например, увлекательным представляется материал о еврейском шуте Петра Великого. Лакоста... Так прозвали этого человека при дворе. Так величал своего придворного шута и царь Пётр.

      Весёлый нрав, чрезвычайную хитрость, остроумие, а, кроме того, находчивость и умение говорить почти на всех европейских языках позволили Лакосте не только завоевать расположение и симпатию царя, но и занять не последнее место при дворе, наряду с шутом Балакиревым. Бывший маклер стал одним из самых любимых собеседников Петра Великого. Последний особенно любил вступать в религиозные споры с шутом.

      На сайте также представлена довольно любопытная коллекция пословиц восточноевропейского еврейства, собранная Александром Розенблюмом. Большинство содержащихся здесь мыслей актуальны и по сей день. Например: “Никому не завидуй: у каждого своя порция горя. Не будь чересчур твердым – сломают; не будь мягким – согнут”.

      В общем, для любителей покопаться в архивах и хотя бы на время окунуться в быт еврейского местечка Белоруссии сайт является большой находкой. Единственная проблема, с которой Вы столкнетесь при чтении материалов этого сайта, - поcтоянно всплывающие окна и множество неработающих ссылок. Есть одно пожелание к разработчикам сайта - хорошо бы всем материалам предать хронологический порядок.

Материал подготовил Сергей Сладков, Jewish.ru

Інтэрнэт, яўрэі і Беларусь (урывак)

      Сайт „Гісторыя беларускага яўрэйства“ патрабуе больш дэталёвага разгляду. Як на мой погляд, ён не проста цікавы, а надзвычай цікавы. Да таго ж, гэта даволі важна, робіцца маладымі людзьмі, якія жывуць у Беларусі: Аляксандрам Фрыдманам (студэнт БДУ, гісторык24; выкладчык у беларускім аддзяленні Адкрытага ўніверсітэту Iзраілю) і яго братам Віталем (web-дызайнер). Сваю годную місію — прэч, іронія! — Аляксандр бачыць у адраджэнні й захаванні памяці пра „перакрэсленую цывілізацыю“ літоўска-беларускіх яўрэяў, аб якой кагадзе пісала „Наша Ніва“25. Таму і ўзяў сабе за дэвіз словы выдатнага яўрэйскага гісторыка пачатку XX ст. Сямёна Дубнава, родам з Амсціслава: „У мінуўшчыне яўрэйскага народу захоўваюцца дзіўныя гаючыя сілы для стомленай яўрэйскай душы…“ Пра Беларусь у свеце ведаюць мала, пра беларускіх яўрэяў — яшчэ меней, і вось сайт, паводле думкі А.Фрыдмана, мусіць у некаторай ступені запоўніць прабел. Аўтар свядома робіць акцэнт менавіта на духоўнай гісторыі беларускага яўрэйства — ізноў жа, гісторыя і рэлігія йдуць поруч. Канечне, культурна-асветніцкія мэты чымсьці й абмяжоўваюць далягляды сайту, але ж і тое, што атрымалася, уражвае. Як слушна заўважаюць на http://www.jstudies.org/, у раздзеле „Russian Judaism“ — „A very impressive site“. Заходзяць да Фрыдмана пакуль што 10—15 чалавек на дзень. Для новага сайту — а існуе ён прыкладна год, у ліпені 1999 г. быў дапоўнены і перароблены ў лепшы бок — гэта зусім нядрэнны паказчык, тым болей, што сайт робіцца невялікімі сіламі.

      Адрас ягоны — beljews.info, але можна зайсцi i праз www1.rambler.ru/sites/187000/187931. Сайт падзелены на дзве няроўныя часткi — англамоўную i расійскамоўную. Першая з’явiлася адносна нядаўна. У расійскамоўнай версii, дзе ёсць i матэрыялы на беларускай мове, разнастайнасцi больш. Тут мы можам убачыць наступныя раздзелы: „Яны нарадзiлiся ў Беларусi“, „Адметныя яўрэйскiя гiсторыкi“, „Лёсы“, „Галерэя“, „Галакост: памятайце пра гэта“, „Гарады“, „Дынастыi“, „Паэзiя“, „Без рэтушы“, „Рознае“, „Мае работы“, „Публiкацыi“, „Сiянiзм“, „Праекты“, „Гiсторыя Беларусi“, „Сусветная гiсторыя“. Простае пералiчэнне паказвае, наколькi каштоўны гэты сайт. Некаторыя з раздзелаў ужо запоўненыя цалкам, некаторыя яшчэ чакаюць рэканструкцыi. Аўтар абяцае, што матэрыялаў на беларускай мове хутка будзе болей, таксама ж паболее iлюстрацый (напрыклад, выяваў старажытных сiнагог Беларусi). Адылi ж i цяпер iлюстрацый багата. У „Галерэi“ размешчана цэлая выстава карцiн Шагала як дарэвалюцыйнага перыяду, так i пазнейшых, калi мастак пасялiўся ў Францыi. У артыкулах пра ВКЛ не абышлося без партрэтаў князёў.

      Заслугоўвае павагі тое, што аўтар адкрывае расійскамоўную частку матэрыялам пра свайго дзеда, Залмана Гарэліка, вядомага геолага, які быў адным з першаадкрывальнікаў нафты ў Беларусі (артыкул Айзберга і Галубцова „Унёсак З.Гарэліка ў развіццё геалогіі Беларусі“). На сайце ствараецца энцыклапедыя штэтлаў — г.зн. „мястэчак“. Праўду кажучы, пакуль што яна зусім небагатая, але ёсць ужо наступныя спасылкі: „Бабруйск“, „Лунінец“, „Лёс вёскі Эрштэрмай“ (паводле матэрыялаў беларускіх даследчыкаў Л.Лыча і В.Шура), „Возера Князь (Жыд)“, „Менск яўрэйскі“, „Пінск яўрэйскі“. У апошніх двух матэрыялах аўтар даводзіць расповед да 1941 году: яны не прэтэндуюць на ўсебаковае асвятленне прадмету, аднак іх не варта абмінаць нікому, хто цікавіцца гісторыяй гарадоў Беларусі. У А.Фрыдмана йдзецца аб малавядомай старонцы іхняй гісторыі, а менавіта аб гісторыі сінагог.

      Крыху меней сур’ёзным, але ад таго не меней значным, выглядае раздзел „Рознае“: тут і „Замовы“26, і „Загадкі літоўскіх хедэраў [школ для яўрэйскіх дзяцей]“, і гістарычныя анекдоты. Адзін з іх заслугоўвае цытаты, бо, як кажуць, „не страціў вартасці й да сённяшняга дня“: „Цар Мікалай I запытаўся ў любавіцкага цадыка [святога, праведнага] рабі Мэндэля: чаму гэта ў яўрэяў гэтак развітае даказніцтва, што сведчыць аб узаемнай варожасці ў іхнім асяроддзі? Рабі адказаў на гэта: рыбы ядуць адна адну часцей, чымся іншыя жывёліны, бо ім адведзена толькі рака або мора, на сушу яны не могуць выйсці. Гэтак і яўрэі: з-за абмежаванняў у выбары месца жыхарства яны вымушаны сустракацца й сутыкацца паміж сабою і міжволі злуюць адзін на аднаго…“ Зараз, здаецца, і абмежаванняў (сумна вядомай „рысы аселасці“) няма, аднак унутрыяўрэйскіх канфліктаў, насуперак распаўсюджанаму міфу, дагэтуль хапае — дастаткова паглядзець на Iзраіль. Ды і ў Беларусі не ўсё добра з „яўрэйскім адзінствам“.

      Пад рубрыкай „Паэзія“ знаходзіцца на сённяшні дзень (пачатак сакавіка) толькі адзін верш: купалаўскія „Жыды“ ў скарочаным выглядзе, у якім верш быў надрукаваны ў зборніку „Жыве Беларусь“ (Менск, 1993). Вось каментар А.Фрыдмана: „Глыбокія, філасофскія радкі гэтага верша, безумоўна, павінны заняць пачэснае месца ў літаратурнай спадчыне беларускага песняра“27. Тут жа даецца гіперспасылка на „А хто там ідзе?“.

      У раздзеле „Без рэтушы“ — тры матэрыялы, што дэманструюць выказванні аб яўрэях У.Леніна, П.Сталыпіна, У.Салаўёва. Вось жа, калі першы ў сваім не надта вядомым выступе „Аб пагромным цкаванні яўрэяў“28 заклікаў змагацца супраць антысемітызму, спадчыны „старога часу“ (калі б гэта так было!), то другі, упэўнены ў прыроднай непаўнавартасці „яўрэйскай расы“, па сутнасці, гэткім цкаваннем і займаўся. Цяпер у Расіі робяць актыўныя высілкі ідэалізаваць цара Мікалая II і ягонага паплечніка Сталыпіна. Цікава, ці збіраюцца прыхільнікі „России, которую мы потеряли“, адрадзіць і антыяўрэйскія абмежаванні ды пагромы? Пытанне рытарычнае.

      Найбольш інфарматыўнымі на сайце з’яўляюцца, відавочна, работы самога А.Фрыдмана. Некаторыя з іх ужо друкаваліся ў газеце Юдэйскага рэлігійнага аб’яднання „Берега“ (Менск): „Францішак Скарына і праскі голем“, „Жыццё дзеля ідэі“ (пра тое, як літоўскі шляхціц перайшоў у юдаізм і чым гэта скончылася). Але гэта якраз той выпадак, калі лепей аднойчы ўбачыць.

      Змест англамоўнай часткі значна адрозніваецца, у чымсьці ён бяднейшы, але трапна дапаўняе вышэйпералічаныя матэрыялы. Тут знаходзяцца збольшага вытрымкі з энцыклапедый: артыкулы пра славутага духоўнага настаўніка беларускіх яўрэяў, віленскага гаона (генія) Эліягу, „апошняга вялікага тэолага класічнага рабінізму“, які жыў у XVIII ст. і, дарэчы, супрацьстаяў хасідам, пра Валожынскую ешыву, вядомую ва ўсім яўрэйскім свеце. Багата месца адведзена гэтак званым „Special projects“ — адказам на звароты амерыканскіх яўрэяў. Апошнія адразу ж па стварэнні сайту пачалі прасіць расказаць ім пра беларускія мястэчкі, адкуль родам іхнія сваякі ці продкі. А.Фрыдман зрабіў вялікую працу, падрыхтаваўшы звесткі аб некалькіх тузінах мястэчкаў. Звесткі гэтыя маюць энцыклапедычны характар і грунтуюцца, у прыватнасці, на выніках расійскага перапісу 1897 г. У „Форуме“ і „Гасцёвай кнізе“ сайту можна прачытаць лісты складальніку. Збольшага гэта падзякі з-за акіяну — цалкам заслужаныя.

      Трэба зазначыць, што ўсім згаданым каштоўнасць сайту не вычэрпваецца. Вось, напрыклад, каб англамоўнаму наведніку было лягчэй арыентавацца ў беларускім топасе, для яго створаны спецыяльны раздзел „Belarusian maps“. Вось такі ці не першы сайт па гісторыі яўрэяў Беларусі.

Вольф Рубiнчык, Габрэйскі нумар часопiсу "Архэ"

Наверх А. Фридман, 13.12.1999

Rating All.BY
Poisk.com Design: Vitaly Friedman, http://www.alvit.de/vf
© All rights reserved. www.beljews.info, 1999-2004. E-Mail: alex@beljews.info