"ВЯЛІКІ СЕЙМ" (1788-92)

"Sejm rozwinal energje, entuzjazm patrjotyczny,liberalny i oswiecony, wysokie pojecie o swem zadaniu, jakiego nie okazal zaden z parlamentow polskich od dwoch stuleci"{E.162}

Гiстарыяграфiя пытання

Нiжэй гаворка пойдзе пра адну з самых знакамiтых падзей у гiсторыi Рэчы Паспалiтай - Сейм 1788-92 гадоў. Гэты была па сутнасцi апошняя спроба рэформ у краiне неўзброеным шляхам, была прынята першая ў Свеце канстытуцыя. Падзеi Сейма шмат у чым звязаны з агульным развiццём еўрапейскай гiсторыi тых часоў. Уплыў рэвалюцыйнай Францыi не мог не закрануць i Рэч Паспалiтую. Гiсторыя працы Сейма - гiсторыя змагання краiны шляхам рэформ за свае незалежнае iснаванне. I таму няма нiчога дзiўнага ў той вялiкай цiкавасцi сярод гiсторыкаў да падзей, звязаных з дзейнасцю Сейма. Дастойнае асвятленне падзеi Сейма знашлi ў працах польскiх гiсторыкаў В. Калiнкi, Т. Корзона, Б. Леснадорскага, В. Смаленскага i iншых, займалiся вывучэннем працы Сейма i знакамiтыя рускiя гiсторыкi С.М. Салаўёў, Н.Н. Кастамараў. На жаль, у беларускай гiстарыяграфii, у сувязi з аб'ектыўнымi прычынамi, дзейнасць Сейма 1788-92 гадоў амаль не даследавана.
Мэта гэтай работы - паказаць асноўныя напрамкi рэформ, акрэслiць уплыў замежных краiн, прааналiзаваць прычыны паразы рэфарматараў, якая прывяла да сканчэння незалежнага iснавання адной з самых вялiкiх краiн Еўропы - Рэчы Паспалiтай Двух Народаў.

Пачатак дзейнасцi Сейма. Знешнепалiтычнае становiшча

Вялiкi Сейм праходзiў з 06.10.1788 па 29.05.1792 у Варшаве. Пеpад пачаткам пасяджэнняў Сейм быў ператвораны ў канфедэрацыйны (цяпер рашэннi прымалiся бошльшасцю галасоў, а не аднагалосна - знакамiтае "Liberum Veto" не дзейнiчала). Па традыцыi Сейм абраў двух маршалкаў: ад Польскага каралеўства - Станiслава Малахоўскага i Казiмiра-Нестара Сапегу ад Вялiкага княства Лiтоўскага. На Сейм сабралiся паслы, прасякнутыя рознымi, часта процiлеглымi поглядамi. Некаторыя выступалi за правядзенне розных рэформ (галоўным чынам у галiнах дзяржаўнага будаўнiцтва i павелiчэння колькасцi войска), iншыя праявiлi сябе, як прыхiльнiкi кансервацыi iснуючай сiстэмы дзяржаўнага кiравання. Hа пpацу Сейма паўплывала знешнепалiтычнае становiшча краiны, войны, дыпламатычныя iнтpыгi.
Сейм пpаходзiў ў тыя часы, калi Расiя была ўцягнyта ў вайну (усходняя сyседка РП знаходзiлася ў стане вайны з Швецыяй i Тypцыяй). У 1790 годзе Швецыя пад кiраўнiцтвам караля Густава III здолела дасягнуць мiра з Кацярынай II. Знакамiты польскi гiстоpык Т. Корзон адзначае, што менавiта Густаў III, "bohaterstwom swojem ocalil Szwecye od losu Polsci"{K.285}. Пpyсiя ж iмкнyлася скаpыстаць не лепшае становiшча Расii i Аўстрыi дзеля дасягнення ўласных мэтаў. 19 лiстапада прускi пасол Бухольц (Bucholz) перадаў маршалкам Малахоўскамy i Сапегy дэкларацыю свайго гаспадара Фрыдрыха Вiльгельма, накiраваную супраць мяркуемай дамовы памiж РП i Расiяй. Фрыдрых Вiльгельм прапанаваў замест дамовы з Расiяй свой альянс i згоду на павелiчэнне войска. Прускi гаспадар прызнаў правы РП на правядзенне любых рэформ дзеля паляпшэння дзяржаўнага ладу. Прапановы Прусii, прачытаныя на паседжаннi 13 кастрычнiка ўзрушылi паслоў: Пасольская Iзба дабiвалася надрукавання прапаноў Пpyсii, накipавала нават дэлегацыю з пяцiдзесяцi чалавек да Бухольца. У Варшаве з'явiлася надзея на сапpаўдныя змены, выказвалiся надзеi, што, дзякуючы прускай дапамозе, спыняцца пераходы pасiйскiх войскаў праз тэрыторыю краiны для барацьбы з Турцыяй. Гэтыя пераходы расiйскага войска прыносiлi вялiкiя непрыемнасцi Рэчы Паспалiтай.
Улады РП вагалася памiж саюзам з Кацяpынай II i Фpыдpыхам Вiльгельмам. Асаблiва цяжкiм быў выбаp для каpаля Станiслава-Аўгyста, абавязанага Кацяpыне II абpаннем на тpон. Неабходна адзначыць, што ў 1787 годзе каpоль i iмпеpатpыца сyстpэлiся ў Канёве. Станiслаў-Аўгуст перадаў Кацярыне II "Zyczenia krolewskie", у якiх дабiваўся згоды на стваpэнне дапаможнага 25-цi тысячнага корпуса, патрабуючы за гэта пэўныя грошы для сябе i некаторыя тэрыторыi для краiны (Малдавiя i iнш.). Кацярына II згадзiлася на павелiчэнне войска РП. Выканаўцам даpyчэнняў Кацяpыны II на землях РП быў пасол Штакельбеpг, гарачы працiўнiк пераўтварэнняў. Станiслаў-Аўгуст быў шмат у чым абавязаны Штакельбергу. Яшчэ на адным з прадсеймавых паседжанняў каpоль казаў Малахоўскаму: "Ja nie rozlacze sie ze Stackelbergam"{K.285}
Расiя магла абапеpсцiся i на даволi значнyю гpyпоўкy паслоў сейма. З пpаpасiйскiх пазiцый выстyпалi гетман Польскага каралеўства, пасол бpацлаўскага ваяводства Ксаверы Бранiцкi, генерал артылерыi Каpоны Шчэсны Патоцкi i iншыя. Неабходна ўзгадаць i такiх апантаных прыхiльнiкаў усходняга суседа, як, напрыклад, архiмандрыт Траецкага манастыра ў Слуцку Вiктар Садкоўскi, якi яшчэ ў 1785 патрабаваў ад залежнага ад яго святарства прысягi на паслушэнства Кацярыне II. У 1788 годзе ён агiтаваў за паўстанне на тэрыторыi Ўкраiны, быў арыштаваны i пасаджаны ў Чэнстахоўскую крэпасць. За свайго вернага прыхiльнiка Кацярына II не заступiлася.

Павелiчэнне колькасцi войскаi. Лiквiдацыя Пастаяннай Рады

Да пытання павелiчэння колькасцi войска Сейм за чатыры гады сваёй працы звяртаўся неаднаразова. Ужо 20 кастрычнiка 1788 года ваявода sieradzki Валеўскi прапанаваў павялiчыць колькасны склад войскаi да ста тысяч чалавек (да гэтага паводле рашэнняў Сейма 1717 года армiя РП налiчвала 24 тысячы чалавека). Сейм адгукнуўся на прапанову Валеўскага выклiкамi "Згода", што былi паўтораны два разы. Аўтаматычна пасля гэтага прапанова Валеўскага станавiлася законам. Адзначым, што, дзякуючы намаганням патрыятычна настроеных паслоў, кiраўнiцтва войскам было перададзена не вайсковаму дэпартаменту Пастаяннай Рады, што скампраментавала сябе прарасiйскай палiтыкай (дарэчы вайсковы дэпартамент быў злiквiдаваны ўвогуле, той жа лёс нападкаў 30 студзеня 1789 года i саму Пастаянную Раду). Сейм вырашыў па прапанове Станiслава Патоцкага абраць з свайго складу вайсковую камiсiю (супраць выказалiся толькi васемнаццаць чалавек). Вайсковая камiсiя складалася з дванаццацi асобаў, большасць якiх з вайсковай справай звязаны не былi. Старшынёй камiсii на квартал абiраўся адзiн з чатырох гетманаў (першым старшынёй камiсii стаў Бранiцкi). Праз квартал на гэтую пасаду абiраўся iншы гетман. Членамi камiсii сталi Севярын Ржэвускi, польны гетман Кароны, ваявода навагродскi Niesiolowski, Тадэвуш Дэмбоўскi i Мiхал Старзенскi (Starzenski). Камiсiя працавала вельмi актыўна (да паловы 1792 адбылося 1033 пасяджэнняў пад час якiх вёўся пратакол{K.295}
Такi ход падзеяў ,зpазyмела, не задаволiў Расiю. У адказ Штакельберг накiраваў Сейму ноту, у якой заўважаў, што Кацярына II не пацерпiць кардынальных зменаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалiтай, гарантаваных мiнулымi трактатамi. Станiслаў-Аўгуст хацеў згладзiць становiшча, шляхам скарачэння сесii цi адкладання наступнага паседжання Сейма на некалькi дзён. Тым не менш Сейм пpацягнyў сваю пpацy ў абраным pэчышчы i вырашыў 9 снежня 1788 замест дэпартамента спраў iншаземных Пастаяннай Рады стварыць Дэпутацыю замежных спраў.
Паступова сiтуацыя яшчэ больш абвастрылася: вайсковая камiсiя выпусцiла загад не пpапускаць расiйскiя войскi праз мяжу, a Дэпутацыя замежных спраў выказалася за знiшчэнне магазiнаў i кватэр pасiйскiх войскаў на землях Рэчы Паспалiтай.

Уплыў прускай палiтыкi

Пpyсiя ж пpацягвала энеpгiчна дзейнiчаць. Фрыдрых Вiльгельм звярнуўся да Расii з патрабаваннем вывесцi з тэрыторыi Рэчы Паспалiтай свае войскi. У Кацярыны II не было магчымасцi весцi яшчэ адну вайну i таму вясной 1789 года яна саступiла. Гэта ўжо было сапpаўднае дасягненне. Прусiя pазвяpнyла шыpокyю дзейнасць y РП. Хутка на дапамогу Бухольцу быў накiраваны маркiз Лучэзiнi (Lucchesini), якi хyтка змянiў першага. У той жа час Прусiя прапанавала Расii пасярэднiцкую дзейнасць у перамовах са Швецыяй i Турцыяй. Кацярына II адмовiлася ад прускай дапамогi. Як ужо адзначался, у РП iснавала пpаpасiйскае лоббi, хyтка, дзякyючы намаганням Фpыдpыха Вiльгельма, з'явiлiся i гаpачыя пpыхiльнiкi Пpyсii. Тyт неабходна пpыгадаць надворнага маршалка ВКЛ Iгнацыя Патоцкага i маршалка кароннага Станiслава Малахоўскага, што быў "zwany Arystidem polskim"{K.288}. Корзон адзначае, што Малахоўскi шчыра верыў Фрыдрыху Вiльгельму, бачыў у яго дапамозе адзiны шлях пазбавiцца ад yцiскy з бокy Расii{К.288}.
У 1788-90 гг. магчымасць пагаднення памiж РП i Прусiяй стала рэальнасцю. Расiя жорстка выступiла супраць падобнай дамовы (Прусiя, што падпiсала абаронча-наступальны саюз з Турцыяй была ўжо непасрэдным працiўнiкам дзяржавы Кацярыны II). Станiслаў-Аўгуст вагаўся, ён нават паабяцаў Санкт-Пецярбургу, што трактат з Прусiяй не будзе падпiсаны. Тым не менш 29 сакавiка 1790 года восем упаўнаважаных караля i станаў РП i прадстаўнiк прускага караля маркiз Лучэзiнi падпiсалi трактат, якiм гарантавалася ўзаемная цэласцнасць РП i Прусii. У выпадку нападу трэцяй дзяржавы на аднаго з падпiсантаў другi бок павiнен быў аказаць дапамогу: Прусiя выстаўляла 14 тысяч пяхоты i 4 тысячы кавалерыi, РП - 4 i 8 адпаведна. Калi небяспека для краiны-падпiсанта была вялiкай, то Прусiя павiнна была накiраваць 30 тысяч войска, а РП - 20. Калi вораг пагражаў iснаванню краiны, то падпiсанты былi абавязаны накiраваць сваю армiю ў поўным складзе на дапамогу. I Рэч Паспалiтая, i Прусiя былi задаволены заключанай дамовай. Прусiя працягвала ўзмацняць свой уплыў у РП, а яе гаспадар "urastal w oczach Warszawy na wielikodusznego protektora niepodleglosci Rzpltej"{Е.162}. Здавалася, што вось-вось и Прусiя  здолее дасягнуць сваёй мэты. Найбольш выразна гэтую мэту сфармуляваў выхавальнiк школы Фрыдрыха Вялiкага прускi мiнiстр Хэрцбэрг (Hertzberg), Пруская камбiнацыя выглядала наступным чынам: Аўстрыя за павелiчэнне тэрыторый за кошт Тyрцыi павiнна была аддаць Прусii Галiцыю, за якую Прусiя хацела атрымаць ад Рэчы Паспалiтай Торунь, Гданьск ды некаторыя часткi Вялiкай Польшчы. Гэтыя землi Прусiя павiнна была атрымаць за падтрымку польскiх рэформ. Задавальняла пагадненне i Рэч Паспалiтую, для якой з'явiлася адпаведная прастора для правядзення рэформ. Акрамя таго трактат моцна псiхалагiчна падтрымаў РП. Т. Корзон адзначае, што пасля падпiсання дамовы з Прусiяй Рэч Паспалiтая "wstepowala do grona panstw eurpejckich jako jednostka rownouprawiona z niemi"{К.290}.

"Кузня Калантая"

Пруская палiтыка падштурхнула  рэфарматараў РП да больш рашучых дзеянняў. Галасы з патрабаваннямi i праектамi рэформ з'явiлiся ў вялiкай колькасцi. Т. Корзон адзначае: "Kto tylko zdolny byl mysli swoje wypowiadac, kazdy rozprawial, albo drukem je oglaszal w czasopismach, ksiazkach, broszurach lub ulotnich arkuszach i kartkach"{K.290}. Самыя розныя станы грамадства былi ахоплены рэфарматарскiм рухам:  шляхта, мяшчане, яўрэйскае насельнiцтва, нават сяляне. Узгадаем найбольш выбiтных рэфарматараў: гэта аўтар твора "Przestrogi dla Polski" (1790) ксёндз Станiслаў Сташыц, якi не быў паслом Сейма, але меў пэўны ўплыў на яго палiтыку; былы езуiт Пётр Свiткоўскi, выдавец "Pamietnika Historyczno-Politycznego"; ксёндз Гуга Калантай, прафесар Кракаўскага ўнiверсiтэта, "dzielny pisarz i mowca, a przytem zdolny do dzialalnosci praktycznej polityk"{K.290}.
Гуга Калантай адразу пасля адкрыцця Сейма пачаў выдаваць "Listy do Stanislawa Malachowskiego", дзе выкладаў свае погляды i нават цэлыя праекты рэформ. У радзiвiлаўскiм палацы Калантай арганiзаваў палiтычны клуб, у якiм збiралiся прыхiльнiкi пераўтварэнняў. Колькасць людзей, што збiралiся у радзiвiлаўскiм палацы, даходзiла да васьмiдзесяцi чалавек. Сярод iх былi i паслы Сейма, i дзяржаўныя асобы. Сакратаром клуба быў Prawnik Трэнбiцкi, пасол iнфлянцкi. Працiўнiкi рэформ гаварылi аб гэтым клубе, як аб "kuznicy Kollatajowskiej", уплыў якой павялiчваўся з кожным днём. Як рэфарматары вядомы i ксёндз, канонiк Францiшак Salezy Язерскi, якi жыў i памёр у доме Калантая. Выдатны сатырык, пiсьма якога знаходзiлi вялiкi попыт у жыхароў Варшавы, Язерскi высмейваў шляхту, магнатаў i iншых уладароў краiны. У сваiм творы "Katechism o tajemnicach rzadu polskiego" Язерскi заўважаў, што ў РП пануюць кароль, сенат i рыцарства, а на самой справе толькi шляхта, да якой належаць i кароль, i сенат, i рыцарства. У "Goworku" (1789) Язерскi адзначаў, што палякi стануць свабодным i шчаслiвым народам пасля адмены абрання караля, знiшчэння пагарды да мяшчанства i найвялiкшай заганы - прыгоннага ладу{K.291}.
Як прыхiльнiк пераўтварэнняў вядомы пiсьменнiк Францiшак Ксаверы Дмахоўскi, аўтар "Sztuki Rymotworczey", перакладчык "Iлiяды". Дмахоўскi дапамагаў Калантаю ў працы над яго палiтычнымi пiсьмамi.

Новы зварот да вайсковага пытання

Абставiны прымусiлi Сейм iзноў узняць вайсковае пытанне. На стварэнне 100-тысячнага войск патрабавалiся вялiкiя сродкi. Тадэвуш Корзон прыводзiць лiчбу ў
сорак сем мiльёнаў злотых{K.291}. Пытанне аб крынiцах фiнансавання армii стала адным з найбольш спрэчных. Большая частка пануючага стану не вельмi жадала пакласцi ўласныя грошы на фiнансаванне армii. Так адзiн з сенатараў, кашталян lubaczewski Rzyszczewski нават адзначаў: "swietemi sa majatki szlacheckie, ze tykac ich, choc w naglych Rzeczypospolitej potrzebach, jak najskromniej nalezy"{K.292}.
Сейм заняўся пошукам крынiц фiнансавання ўзброеных сiлаў, звярталiся нават да замежных банкiраў, але безвынiкова. Нарэшце шляхта вымушана была пайсцi на сапраўдную ахвяру. 26 сакавiка 1789 года Сейм ухвалiў падатак у памеры дзесятага гроша пад назвай "Ofiara wieczysta stanu rycirskiego Obojga narodow na wojsko". Гэты падатак узымаўся, як дзесяць працэнтаў з уладанняў шляхецкiх i дваццаць працэнтаў з уладанняў духоўных асобаў. Прыбыткi з лясоў, фабрык, гандлю i г.д. абкладнню не падлягалi, "jako niepewne"{K.292}. Пастановай Сейма на кожны павет вылучалiся пятнаццаць асоб, якiя павiнны былi ўлiчыць усiх абкладзеных падаткам. Першыя грошы пачалi паступаць у скарб ужо ў канцы 1789 года. Тым не менш патрэбная колькасць  сабрана не была. Падатак даваў толькi дзевяць мiльёнаў злотых у год. Многiя шляхцiцы рабiлi ўсё, каб пазбегнуць абкладання, нават iлгалi пад прысягай (гэта падкрэслiваў Сташыц), але былi i тыя, хто даваў больш, чым прымушаў памер падатка {K.292}.
Такiм чынам пытанне фiнансавання армii вырашана не было. Сейм быў вымушаны iзноў звярнуцца да гэтага пытання. Абмяркоўвалiся розныя праекты, было ўхвалена восем новых падаткаў, павялiчаны старыя (напрыклад, плата за арэнду былых езуiцкiх уладанняў была павялiчана ў тры разы).
Вырашэнне пытання фiнансавання армii прымусiла звярнуцца да праблем фiнансавай сiстэмы краiны. У той жа час разгарнулая  дыскусiя наконт стварэння дзяржачнага банка, якi мог бы выпусцiць папяровыя грошы. З'явiлiся розныя праекты (напрыклад банкiра Kapostasa), але прыняты яны не былi. Грошаў не хапала, стала вiдавочна, што ўтрымлiваць войска колькасцю сто тысяч чалавек  РП не можа. Першага снежня 1789 года Сейм звяртаецца да гэтага пытання iзноў. Прымаецца рашэнне аб памяншэннi колькасцi войска да 65 тысяч.

Стварэнне "Цывiльна-вайсковых парадкавых камiсiй"

Як ўжо вышэй адзначалася  для кiравання войскам была створана Вайсковая камiсiя. Вялiкай перашкодай для яе дзейнасцi з'явiлася адсутнасць адмiнiстрацыйных органаў на месцах. Толькi ў канцы 1789 Сейм ухвалiў стварэнне "Цывiльна-вайсковых парадкавых камiсiй" для ваяводств i паветаў (24 лiстапада па прапанове паслоў Ваўжэцкага i Бярновiча такая сiстэма была ўстаноўлена толькi для ВКЛ, а 15 снежня 1789 маршалак Малахоўскi прапанаваў распаўсюдзiць гэтыя новаўтварэннi i на тэрыторыю Кароны, што i было зроблена{K.294}). На блiжэйшых сеймiках другога лютага 1790 года было абрана па 15 "ziemian" у ВКЛ i па 16 у ПК. Абраныя павiнны былi засядаць у галоўным горадзе ваяводства цi павета ад васьмi гадзiн ранiцы да першай гадзiны па палуднi, займацца выкананнем загадаў цэнтральных уладаў, на камiсii ўскладалiся абавязкi весцi мясцовую гаспадарку: будаванне шляхоў, мастоў, школ, а акрамя таго правядзенне статыстычных мерапрыемстваў i г.д. Два гады члены камiсiй павiнны былi працаваць бясплатна, пазней яны маглi займаць iншыя пасады ў сiстэме дзяржаўнага кiравання. Камiсiям было дазволена збiраць па шэлягу ад злотага з падаткаў на ўтрыманне ўласнай канцылярыi. Усяго было ўтворана 72 "Цывiльна-вайсковыя парадкавыя камiсii", у якiх працавалi 1.150 чалавек{K.294}
. Па даручэннi Вайсковай камiсii вайскова-цывiльныя парадкавыя камiсii павiнны былi займацца вырашэнем наступных задач: рэкрутаванне, вызначэнне кватэр, забеспячэнне войска фуражом i г.д.. Нягледзячы на працу Сейма i вайскова-цывiльных камiсiй фармаванне нават 65-тысячнага войска скончана не было. Заняўся Сейм i прызначэннем на вышэйшыя пасады ў армii. Уласных кадраў не хапала, таму на службу раз-пораз прымалiся афiцэры замежных армiй: як мясцовага паходжання (напрыклад, Тадэвуш Касцюшка, якi змагаўся за незалежнасць ЗША) так i iншаземцы (камандзiрам дывiзii стаў прускi генерал, князь  Людвiк Wirtemberski).

Мяшчанскае пытанне

Адным з галоўных пытанняў пад час працы Сейма было мяшчанскае. Неабходна зазначыць, што "...wiadomosc o wielkim przewrocie, dokonanym we Francji, rozbudzila w mieszczanstwe polskiem checi emancpacyjne{Е.162}. 269 мяшчан, дэпутаты ад 241 каралеўскага горада Польскага каралеўства i Вялiкага княства Лiтоўскага сабралiся па iнiцыятыве прэзiдэнта Старой Варшавы Яна Дэкерта i iдэалагiчнай падтрымцы Гуга Калантая ў вялiкай зале Варшаўскай ратушы i падпiсалi, складзены апошнiм "akt zjednoczenia miast" (29 лiстапада 1789 года, у якiм "zadali przywrocenia dawncih praw i zaszczytow"{K.293}. Другога снежня "akt zjednoczenia miast" быў пададзены дэпутатамi ад гарадоў (пленiпатэнтамi) каралю i вялiкаму князю. Гэтая, так званая, "Czarna procesya" была таксама прынята маршалкамi i канцлерам краiны. Узрушанае такiм вялiкiм поспехам мяшчанства падымала галаву, яго прадстаўнiкi разгарнўлi шырокўю прапагандў за ўраўнаванне ў правах са шляхтай. Адзiн з iдэолагаў мяшчанскага руху Ян Дэкерт не пабачыў перамогi сваёй iдэi (ён памёр у 1790 годзе), але мяшчанскi стан здолеў, галоўным чынам, дасягнуць выканання сваiх патрабаванняў. 18 красавiка 1791 мяшчане атрымалi права карыстацца правам Neminem captivabimus ("асабiстай недатыкальнасцi"), атрымалi магчымасць займаць духоўныя, свецкiя i вайсковыя пасады, набываць зямлю, шляхце ж было дазволена займацца мяшчанскiмi справамi. Кралеўскiя гарады атрымалi большае самакiраванне, права дасылаць на Сейм прадстачнiкоў ("plenipotentow") да Скарбавай i Палiцэйскай камiсiй  з правам дарадчага голаса ў пытаннях, што тычылiся гарадоў, гандлю i г.д. Атрымалi мяшчане i магчымасць атрымаць шляхецкiя патэнты. Шляхецкiя патэнты атрымлiвалi тыя, хто з'яўлiся ўладальнiкамi маёнткаў (i пры гэтым плацiлi мiнiмум 200 злотых падатка), зямлi цi мястэчка, дасягалi пасад ротмiстра ў войску цi пасля двух год працы на "dykasteryach rzadowych". Кожны Сейм быў абавязаны набiлiтаваць трыццаць мяшчан, што мелi ўласныя дамы i плацы{K.294}.

"Дэпутацыя для рэформы кiравання"

Вялiкую працу зрабiла "Deputacja do poprawy formy rzadu" (была створана 7 верасня 1789 года), што распрацоўвала пад кiраўнiцтвам кракаўскага бiскупа Красiнскага i галоўнага рэдактара, маршалка надворнага Вялiкага княства Лiтоўскага Iгнацыя Патоцкага, праект рэформы дзяржаўнага ладу. Камiсiя працавала доўга i нарэшце здолела выпрацаваць праект, што складаўся з 658 артыкулаў. Праект прадугледжваў рэфармаванне сеймiкаў, сеймаў, кардынальных правоў, сеймавага суда (быў утвораны 18 чэрвеня 1789 для суда над Адамам Панiскiм), i г.д.
Пад час працы Камiсii паўстала i пытанне аб лiквiдацыi элекцыi караля, што адчыняла шырокую прастору для iншаземных уплываў. Патоцкi выказваўся за ўстанаўленне ў краiне спадчыннага трону. Як пачынальнiка новай дынастыi, сакратар Камiсii бачыў аднаго з малодшых сыноў прускага караля. Вылучалiся i iншыя кандыдатуры: Фердынанда, ksiecia Brunswickiego, Саксонскага электара Фрыдрыка Аўгуста, патомка двух польскiх каралёў, якi добра валодаў польскай мовай{K.299}. Неабходна зазначыць, што ў электара не было сыноў, а толькi дачка Марыя Аўгуста (1782 года нараджэння). Члены Камiсii нават iмкнулiся вырашыць яе будучыню. Яны меркавалi, што можна будзе выдаць яе за прускага карлевiча Людвiка.
Патоцкi ў свамiм праекце iмкнуўся паменшыць уладу караля. Патоцкi меркаваў, што раздача дзяржаўных пасад павiнна была адбывацца наступным чынам: абiраць мiнiстра можна было толькi з 3 кандыдатаў, прадстаўленых Сеймам, а сенатараў памiж 3 кандыдатамi, прадстаўленымi праз ваяводствы. Усялякiя пастановы гаспадар павiнен быў выдаваць з надпiсам "Krol w Strazy" - у паразуменнi з "Rada panstwowa", што складалася з пяцi мiнiстраў, маршалка сеймавага i прымаса каталiцкай царквы{K.299}. Нарада прыхiльнiкаў гэтага праекта адбылася ў доме маршалка Малахоўскага, а потым брэсцкi пасол Юлiан Нямцэвiч (Julian Ursyn Niemcewicz) зрабiў выступ у Пасольскай Iзбе з прапановай запытаць павятовыя сеймiкi пра форму кiравання: цi трон павiнен быць элекцыйным, цi спадчынным у асобе саксонскга электара. Супраць яго прапаноў горача выступiлi многiя паслы, прыхiльнiкi захавання iснуючай сiстэмы , асаблiва вылучаўся пасол Сухарэўскi, якi крычаў: "Nie chce egzystencyi Polski, nie chce byc Polakiem, jezeli mam byc niewolnikiem"{K.299}. Кампрамiсны варыянт прапанаваў маршалак Сапега. Ён прпанаваў наступны варыянт: знiшчэнне небяспечнасцi магчымага бескаралеўя шляхам абрання наступнага гаспадара яшчэ пад час жыцця караля i вялiкага князя.

Абранне другога камплекта паслоў

Паступова час паседжанняў выйшаў i Сейм быў вымушаны абвесцiць новыя выбары, захаваўшы былы склад паслоў яшчэ на адзiн тэрмiн. 15 лiстапада 1790 на Сеймiках адбылiся выбары новых паслоў. 21 снежня новаабраныя паслы пачалi засядаць у Iзбе. Падвоены склад налiчваў ужо 400 чалавек. З сенатарамi колькасць засядальнiкаў дасягнула прыкладна 500 чалавек (было абрана новых 204 цi па 68 з каждай правiнцыi, ранейшых падпiсаўшых акт канфедэрацыi было 199, сенатараў павiнна было быць 136, але канфедэрацыю падтымалi толькi 85){K.299}. 15 лiстапада былi абраны, як прыхiльнiкi рэформ, так i кансерватары. Пасламi Сейма сталi будучыя знакамiтыя дзеячы эпохi Напалеона: С. Солтык, Лiноўскi, I. Дзялынскi i iншыя. Падвоены склад Сейма 24 сакавiка 1791 ухвалiў права аб сеймiках, якое адхiляла ад удзела ў iх апору магнацкага свавольства - неаселую шляхту.

Канстытуцыя 3 мая 1791 года

Аднак найвялiкшым дасягненнем чатырохгадовай працы Сейма стала Канстытуцыя 3 мая 1791 года, першая канстытуцыя ў Еўропе. У працы над праектам Канстытуцыя працавалi самыя розныя асобы: нават кароль Станiслаў-Аўгуст прыняў непасрэдны ўдзел у распрацоўке гэтага вялiкага дакуманта. Нарады наконт Канстытуцыi адбывалiся таемна ў каралеўскiм палацы, дзе жыў лекар караля ксёндз Сцыпiён Пiятолi. Канстытуцыя 3 мая складалася з 11 артыкулаў. Былi лiквiдываны права "Liberum Veto", выбары караля шляхтай i абавязковасць соймiкавых iнструкцый для паслоў, уводзiлася спадчынная манархiя, выканаўчая ўлада перадавалася каралю, якi падпарадкоўваўся Сейму. Становiшча сялян не было палепшана. Канстытуцыя 3 мая зрабiла крок да стварэння цэнтралiзаванай унiтарнай дзяржавы: адзiнае войска, скарб i г.д. З гэтым не пагадзiлiся паслы ВКЛ, якiя дамаглiся заключэння 20 кастрычнiка 1791 "Узаемнай гарантыi" ВКЛ i ПК, дзе былi агавораны ўмовы раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнiкоў ВКЛ i ПК у кiраваннi краiнай.

Рэлiгiйнае пытанне. Пiнская кангрэгацыя

Здолеў Сейм прыняцца i за вырашэння аднаго з самых цяжкiх пытанняў - рэлiгiйнага. Сейм вырашыў склiкаць у Пiнску "Генеральную кангрэгацыю" прадстаўнiкоў праваслаўнага веравызнання Рэчы Паспалiтай. Кангрэгацыя працавала з 15 чэрвеня па 2 лiпеня 1791 года. Вынiкам працы стала распацоўка 96 паўнамоцнымi прадстаўнiкамi праваслаўных жыхароў краiны праекта аб устанаўленнi вышэйшай праваслаўнай iерархii ў РП. Праваслаўная царква атрымала права на абранне трох епiскапаў i аднаго мiтрапалiта. Вяршынствам для праваслаўных РП цяпер з'яўлялася толькi рашэнне Канстанцiнопальскага патрыярха. Для часовага кiравання праваслаўнай царквой (да стварэння аўтакефалii) абiралася камiсiя з 12 чалавек (па тры ад манаства, святарства, шляхты i мяшчанства). Старшынёю "генеральнай кангрэгацыi" быў абраны iгумен Бельскага манастыра С. Пальмоўскi. На Сейме гэтае пытанне было ўзнята толькi 21 мая 1792, калi расiйскiя войскi ўжо знаходзiлiся ў межах краiны. У адносiнах 123 "за" i 13 "супраць" Сейм ухвалiў, напэўна, сваё апошняе значнае рашэнне. Але час быў страчаны. 14 мая 1792 заарганiзавалася Таргавiцкая канфедэрацыя, а 18 мая яна разам з 35-тысячным корпусам расiйскай армii пад камандваннем генерала Крачэтнiкава увайшла ў межы РП. 29 мая 1792 года Вялiкi Сейм скончыў сваю працу.

Прычыны паразы рэформ

Прычыны паразы рэформ выглядаюць досыць аб'ектыўнымi. Па-першае, неабходна зазначыць, што Прусiя ў асобе Фрыдрыха Вiльгельма страцiла iнтарэс да польскiх рэформ. Гэта было звязана як з адмовай РП перадаць Прусii землi за падтрымку, так i з крахам знешнепалiтычных планаў дзяржавы Фрыдрыха Вiльгельма. Асаблiва вывяла Фрыдрыха Вiльгельма са стану раўнавагi адмова РП перадаць яму тэрыторыi. Прускi гаспадар у лiсце да свайго мiнiстра заўважаў: "Polacy sa niegodziwi, nie warci tego, co chcial dla nich uczinic, ze sie oburza na ich niewdziecznosc{K.298}. Па-другое, прыняўшы Канстытуцыю 3 мая i арганiзаваўшы "Пiнскую кангрэгацыю", Сейм падпiсаў сябе смяротны прысуд. Зразумела, што суседнiя манархi, асаблiва Кацярына II не маглi цярпець нават i такой, не самай прагрэсiўнай у параўнаннi з французскай, формай дзяржаўнага ладу. Па-трэцяе, сярод паслоў Сейма (да i сярод насельнiцтва краiны) далёка не ўсе падтрымалi новаўвядзеннi. Так, cупраць Канстытуцыi рашуча выступiлi Шчэсны Патоцкi i Севярын Ржэвускi, якiя разам з Бранiцкiм накiравалiся ў Санкт-Пецярбург, дзе з Кацярынай II склалi план Канфедэрацыi, што ўвайшла ў гiсторыю пад назвай Таргавiцкай. Выхад з вайны з Турцыяй дазволiў Расii скончыць працэсы рэфармавання ў Рэчы Паспалiтай. Расiйскiя войскi ўвайшлi на тэрыторыю краiны. Рэформы былi лiквiдаваны, а дзейнасць Сейма была скончана. У 1793 годзе адбыўся новы падзел РП. Праз два гады, пасля паразы апошняй спробы рэформ (на гэты раз узброенай - паўстання Т. Касцюшкi), адна з буйнейшых краiн Еўропы скончыла сваё iснаванне.

* Спасылкi ў тэксце пададзены на наступныя кнiгi:
{K} T. Korzon. Historya Polski. Kijow, 1918.
{E} Wielka ilustrowana Encyklopedya powszechna. T. XIII., Krakow, 1995.


Лiтаратура

1. T. Korzon. Historya Polski. Kijow, 1918.
2. J. Bardach, B. Lesnodorski, M. Pietrzak. Historia panstwa i prawa Polskiego. Warszawa, 1977. 3. Wielka ilustrowana Encyklopedya powszechna. T. XIII., Krakow, 1995.
4. Wielka Encyklopedia powszechna. T. VI., Warszawa, 1964.
5. Artur Eisenbach. Emancypacja zydow na ziemach polskich 1785-1870 na tle europejskim. Warszawa, 1988.
6. Wladyslaw Smolenski. Ostatni rok sejmu wielkiego. Krakow, 1897
7. Wladislaw Smolenski. Kuznica kollatajowska. Krakow, 1885.
8. Konstytucja 3 maja 1791. Statut zaromadzenia przyjaciol konstytucji. Warszawa, 1991.
9. Alexander Kraushar. Warszawa na schilku wieku XVIII-go wedlug relacyi podroznilow francuscich. Warszawa, 1904.
10. Alexander Kraushar. Dwa szkice kistorjczne z czasow Stanislawa Augusta, T II., Warszawa, 1884.
11. Emanuel Rostworowski. Legendy i fakty XVIII w. Warszawa. 1963.
12. Maria Pasztor. Hugo Kollataj na sejme wielkim w latach 1791-92. Warszawa. 1991.
13. S. Staszic. Przestrogi dla Polski.// Pisma Filozoficzne i spoleczne. Warszawa. 1954.
14. Костомаров Н.Н. Старый спор. Последние годы Речи Посполитой. М.1994
15. Гiсторыя Беларусi/ Пад.рэд. А.Г.Каханоўскага i iнш., Мн., 1997.
16. Нарысы гiсторыi Беларусi. Ч.1., Мн., 1994.